24 лютага Валерыю Гапееву ўручаць Мядовую прэмію
У суботу а 15-й уручаць штогадовую “Берасцейскую мядовую літаратурную прэмію”. Мерапрыемства адбудзецца ў Пружанскім палацыку, а галоўным падарункам лаўрэату будзе пуд (16 кілаграмаў) мёду.
Кажа арганізатар і заснавальнік прэміі, пчаляр Мікола Папека:
– Пераможцы вызначаюцца па-рознаму, часам я асабіста вызначаю каму даць прэмію, часам вызначалі мае сябры па пісьменніцкаму цэху. Так як я ў свой час казаў пра прэмію, ёй можа быць уганараваны хто заўгодна, і не абавязкова за кнігу, магчыма нават за адзін асобны твор ці верш.
“Лаўрэатам прэміі за 2017 год вызначаны Валеры Гапееў за літаратурныя дасягненні апошніх гадоў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя”, – падсумоўваюць арганізатары.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя.