Па Гайнаўцы прайшоў Марш выклятых жаўнераў (абноўлена)



Шэсць чалавек затрымала паліцыя ўжо пасля  заканчэння  маршу нацыяналістаў у Гайнаўцы.  Частка пратэстуючых супраць маршу стаялі з транспарантам “Не для нацыяналізму”, іншыя стаялі з белымі ружамі. Пратэстуючыя адмовіліся прадаставіць свае дакументы, таму былі затрыманыя, – кажа прэс-сакратар падляшскай  паліцыі Томаш Крупа:

– Супрацоўнікі паліцыі папрасілі пратэстуючых прадаставіць дакументы, якія б пацвердзілі іх асобу.  

У пастарунку паліцыі ў Гайнаўцы сваіх сяброў чакала некалькіх дзясяткаў чалавек . Першы з затрыманых  быў адпушчаны праз 2 гадзіны:

– Паліцыя забараніла нам пратэставаць. Мы былі затрыманыя незаконна. Я лічу, што нічога супрацьпраўнага не рабіў. Я прыехаў з Вроцлава і буду прыязджаць, пакуль будуць праходзіць такія маршы.

Да 19 гадзін з пастарунку паліцыі ў Гайнаўцы адпусцілі ўсіх затрыманых, спісаўшы іх дадзеныя і прадаставіўшы пратаколы затрымання.

Нявыключана, што праз нейкі час іх будуць  судзіць.

* * * 

У Гайнаўцы без істотных інцыдэнтаў завяршыўся марш ультраправых, якія гэтай акцыяй усхвалялі Рамуальда Райса псеўданім Буры, адказнага за забойства 79 беларусаў ва Усходняй Польшчы, прызнанае актам генацыду.

Наш карэспандэнт Валя Лаеўская сачыла за ходам правядзення маршу:

— У Гайнаўцы ўжо скончыўся Марш выклятых жаўнераў. У ім прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Удзельнікаў было нашмат менш, чым у мінулыя гады. Яны зноў крычалі: «Буры — наш герой», «Выклятая армія, Гаўнаўка пра вас памятае», а таксама, як заўсёды пра камуністаў і Чырвоную армію. Марш прайшоў спакойна, без інцыдэнтаў, хаця каля сабору стаялі «Грамадзяне РП» і спрабавалі спыніць марш, але паліцыя забрала гэтых людзей. Увогуле ў тым месцы, дзе стаялі «Грамадзяне РП», яшчэ да гэтай пары поўна паліцыі. З таго, што нам вядома, 6 чалавек затрымалі за непадпарадкаванне патрабаваннямі паліцыі. У Доме культуры ў Гайнаўцы цяпер удзельнікі маршу глядзелі фільм Эвы Шакаліцкай. Паліцыя стаяла і нікога не прапускала ў Дом культуры. Таму паказ і пракат гэтага фільму быў выключна для ўдзельнікаў маршу.

Obywatele RP w HajnówceWięcej na: http://bialystok.wyborcza.pl/bialystok/7,35241,23054775,nacjonalisci-znowu-prowokuja-w-hajnowce-mimo-oburzenia-i-protestow.html

Posted by Gazeta Wyborcza on Samstag, 24. Februar 2018

Marsz żołnierzy wyklętych w HajnówceWięcej na: http://bialystok.wyborcza.pl/bialystok/7,35241,23054775,nacjonalisci-znowu-prowokuja-w-hajnowce-mimo-oburzenia-i-protestow.html

Posted by Gazeta Wyborcza on Samstag, 24. Februar 2018