25 лютага – другі дзень наведвання польскіх месцаў памяці ў Беларусі
Акцыю з нагоды Нацыянальнага дня «выклятых» жаўнераў, які ў Польшчы святкуецца 1 красавіка, арганізаваў непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі. Польскія актывісты наведалі месцы баёў жаўнераў Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны як з нямецкімі, так і савецкімі войскамі.
«Жыве ўсё менш сведкаў тых падзей. Я яшчэ памятаю гады, калі сюды прыходзілі людзі, якія былі сведкамі змаганняў. Гэта нашая гісторыя, нашая тоеснасць», – казаў Польскаму радыё Анджэй Пачобут у Стрыеўцы ля брацкай магілы жаўнераў АК.
У наведванні месцаў памяці польскіх жаўнераў удзел прымалі дыпламаты з Генеральнага консульства ў Гародні і моладзь. Сёння яны наведалі, між іншым, ваенныя могілкі ў Лідзе, брацкую магілу ў Шчучыне і магілы жаўнераў АК у Васілішках.