Стараверы на Гомельшчыне



Беларускія землі здаўна славіліся сваёй верацярпімасцю, таму не дзіва, што ў XVII-XVIII ст. сюды перасялілася багата старавераў, што беглі ад пераследу пасля рэлігійных рэформ маскоўскага патрыярха Нікана.

Вялікая частка старавераў, ці як іх яшчэ называюць стараабраднікаў, асела на тэрыторыі сучаснай Гомельшчыны, у тым ліку ў Ветцы.

Як склаўся лёс старавераў на нашых землях? Чым яны адрозніваліся ад тутэйшых жыхароў? Што такое “паганая кружка” і як стараверы перажылі рэпрэсіі і пераслед у XX ст.?

На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае адказвае гісторык Андрэй Лебедзеў.

Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю.

З астатнімі відэа, што выйшлі ў межах праекта, можна азнаёміцца па спасылцы.