Чарговая параза суда
Ветэран-афганец і сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці з Берасця Аляксандр Сахарук, які патрабаваў выбачэння супрацоўнікаў Ленінскага аддзела міліцыі за жорсткае незаконнае затрыманне на 29 гадзін і хамскія паводзіны ў адносінах да яго 9 траўня 2017 года, пачуў словы прабачэння толькі пасля свайго шырокага жэсту ў судзе Ленінскага раёна.
Кажа Аляксандр Сахарук:
— Пастанова кажа, што дадзеная мая скарга не падведамасная суду. Я папрасіў у міліцыянтаў, каб яны прабачылі мяне і сам ім дарую. Так я сказаў. А ў адказ прадстаўнікі УУС сказалі, што і вы нам даруйце.
Прававы інспектар прафсаюза Уладзімір Малей лічыць рашэнне суддзі Алены Карпавай як чарговую паразу суда. Рашэнне аб падведамаснасці справы суду прымаецца да судовага пасяджэння. Але суддзя прыняла справу да разгляду, узбудзіла справу, — кажа Уладзімір Малей:
—Але ў гэтым выпадку абавязаць іх прынесці афіцыйныя выбачэнні. Суддзя не наважалыся зрабіць гэтага.
Паводле Уладзіміра Малея, прыкрыццё міліцэйскага непрафесіяналізму, неапраўданой жорсткасці і ўседазволенасці адчыняе зялёнае святло да далейшага беззаконня з боку праваахоўных органаў у адносінах да грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя