Памяць Язафата Кунцэвіча ўшанавалі грэка-католікі ў Полацку
Памяць рэлігійнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча ўшанавалі грэка-католікі ў Полацку. Ён быў полацкім арцыбіскупам, умацоўваў Унію ў гэтым краі і лічыўся прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Царквы.
На свята ў храм вялебнай Параскевы Полацкай з’халіся госці з Менску, Віцебска, Глыбокага ды іншых гарадоў.
[Not a valid template]
Як кажа полацкі святар, айцец Аляксандр Шаўцоў, як асоба Язафат мае вялікае значэнне не толькі для ўніяцкай і каталіцкай царквы, але і для ўсяго свету.
– Мы бачым у асобе Язафата тое, да чаго зараз заклікае Папа Францішак, каб святары і біскупы выходзілі да людзей. Выходзілі з храмаў. Гэта ўсё здзяйсняў Язафат у сваім жыцці. Язафат Кунцэвіч – гэта святы, які як святар, як асоба, – па-над часам.
Язафат Кунцэвіч быў жорстка забіты за сваю дзейнасць раз’юшаным натоўпам падчас Віцебскага паўстання ў 1623 годзе.
Мошчы беларускага пакутніка захоўваюцца ў саборы святога. Пятра ў Рыме. Папа Рымскі Ян Павел II назваў пакутніка Язафата Кунцэвіча “Апосталам еднасці”.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя