Лукашэнка: Без адказу такія рэчы не застануцца



Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння падчас рабочай сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Міхаілам Русым праблемныя пытанні паставак беларускага малака ў Расею.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што паміж Беларуссю і Расеяй зноў пачаліся спрэчкі аб пастаўках малака. У гэтым пытанні было даручана разабрацца Міхаілу Русаму. „Але хачу сказаць, што без адказу такія рэчы не застануцца. Мы проста трываць гэта не будзем. Таму што мяне спецслужбы інфармуюць, што завезлі з Новай Зеландыі ці аднекуль сухое малако (гэта іх справа), з’явіліся лішкі, і яны пачынаюць нас прытрымваць, пакуль рэалізуюць тое малако па высокіх цэнах. Таму ім не падабаецца таннае малако „, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

„Мы ім аддамо сваё малако па той цане, якую лічым патрэбнай, а яны няхай расейцам павялічваюць цану, калі там ужо рускія людзі, масквічы або піцерцы, аб’еліся новазеландскім малаком. Таму мяне цікавіць, як вырашаецца гэтае пытанне”, – сказаў Лукашэнка.

belta.by