Новае аблічча музея першага з’езду РСДРП



Усё змяшалася ў сталічным музеі першага з’езда РСДРП – эпохі, стылі, асобы. Так – што апыніся тагачасныя рэвалюцянеры праз стагоддзе ў сённяшнім часе, у іх яўна б “паехаў” дах.

Дайце веры – у пакоях знешне невялікага драўлянага будынка сумяшчаецца несумяшчальнае. Адноўленыя інтэр’еры дома расейскіх цароў Раманавых перамяжаюцца з васкавымі фігурамі галівудскіх суперблокбастэраў “Матрыца” ды “Валадар пярсцёнкаў”.

Пасярэдзіне залы – першая ў краіне выстава міні-аўтамабіляў. Пра новае аблічча менскага апірышча камунізму гутару з наведвальнікамі.

Алесь Міхасёў, малады наведвальнік, усміхаўся – стоячы паіж стэндам з фота Уладздіміра Ульянава-Леніна і пакоям з фігурамі сям’і Раманавых:

– Адзнака бяздумнага інтэрнэт-часа, дзе ўсё ў адной лодцы – цар Раманаў і герой “Матрыцы”. Як умудрыліся яшчэ ўставіць сюды фота прэм’ер-міністра Мясніковіча – хіба ён нашчадак якога-небудзь дэлегата з’езда?! Усё не зусім зразумела, часам смешна, але ўсё-ткі цікава. Добра, што яшчэ, як у іншых музеях, не гандлююць “шмоткамі” дзеля выжывання.

Карына Жукоўская, навуковы супрацоўнік музея.

IMG_0085

– Традыцыя запрашаць “няпрофільныя” выставы нарадзілася яшчэ ў 2008. Калі сталі праводзіць тыдзень нямецкага кіно, персанальныя выставы цікавых калекцыянераў. Дзеці проста не адыходзяць ад сваіх улюбёных кінагерояў. Адзінае – пастаянна даводзіцца глядзець, каб не дакраналіся да васкавых фігур, якія могуць … цекчы.

 Сяржук Дарафей, калекцыянер міні-аўто.

IMG_0069

– Калекцыянаваннем займаюся 10 год, маю да 30 мадэляў, што не сорамна выстаўляць. Гэта блізка да палявання – асабліва за арыгінальнымі мэдэлямі ручной працы. У прынцыпе, лепш добра збіраць, чым дрэнна “руляваць”…

Бадай, самы палітызаваны наведвальнік – Сяргей Елісееў, намеснік старшыні апазіцыйнай партыі “Справядлівы свет”.

IMG_ooo0082

– Міні-аўто мала цікавіць – не аўтамабіліст. “Валадар кольцаў” глядзеў. Увогуле, для мяне цікавейшая пастаянная экспазіцыя музея. Балазе, наша партыя – ідэйны пераемнік тых, хто сабраліся 116 год таму ў гэтым будынку ў Менску, каб заснаваць агульнарасейскую тады сацыял-дэмакратыю. Што да суседства дома Раманавых – яскравы прыклад таго, як не павінна сябе весці ўлада, каб не паўтарыць трагічны вопыт імператарскай сям’і. Тым больш, напрашваюцца паралелі. Напачатку мінулага стагоддзя ў Расеі панавала жорсткая недэмакратычная манархія. Як і зараз, дадзеныя пэўныя палітычныя правы не былі рэальна забяспечаны. Плюс сусветная вайна, што не дала магчымасці справіцца са шматлікімі эканамічнымі праблемамі. Пуцінская эліта таксама праз Крым і Украіну звёртвае дасягненні ў галіне правоў чалавека апошніх 20 год. У знешняй палітыцы вядзе сабе, як дыктатар.

Сама ж па сабе ідэя сумясціць дыметральна супрацьлеглыя па зместу выставы – парадаксальна цікавая, хоць і вымушаная. На ўсю культуру, у тым ліку на захаванне 160-170 музеяў у краіне ў бюджэце адпушчаныя “слёзы” – 0,5 %! Таму супрацоўнікам музеяў нічога не застаецца акрамя таго, як самім забяспечваць сваю будучыню і цікавасць да экспанатаў, якім яны служаць…

[Not a valid template]

Усе пералічаныя выставы будуць працаваць у музеі 1 з’езда РСДРП, што на менскім пляцы Перамогі, аж да канца года.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя