Пасяўную ў Беларусі паабяцалі пачаць праз два тыдні



Пасяўная кампанія ў Беларусі пачнецца праз два тыдні. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

«Зімоўка праходзіць нармальна, за выключэннем двух рэгіёнаў, дзе мала снегу. Цяпер галоўная задача – рыхтаваць і назапашваць мінеральныя ўгнаенні. Праз 10-15 дзён пойдзем у палі. Паўтараецца мінулы год, калі Берасце завяршыла сяўбу, а ў Віцебску яшчэ снег ляжаў. Таму ў сціснутыя тэрміны трэба будзе правесці сяўбу ў паўночных і цэнтральных раёнах, – адзначыў Міхаіл Русы. – Вядзецца рамонт тэхнікі. У сакавіку плануецца завяршыць пагашэнне паліўнага крэдыту».

Падрыхтоўка да пасяўной у цэлым ідзе па плане. Урад даручыў прыняць меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш за 95% наяўнай у сельгасарганізацый тэхнікі для правядзення вясновых палявых работ да 25 сакавіка, нарыхтоўкі травяных кармоў – да 15 траўня, уборкі збожжавых і зернебабовых культур, першаснай апрацоўкі і захоўвання збожжа – да 20 чэрвеня. Зімоўка жывёлы ідзе здавальняюча, піша БЕЛТА.

Фота sb.by