У кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшоў “Украінскі вечар”
У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшоў “Украінскі вечар”.
Раман у жанры анты-антыўтопіі “Харків – 1938” прадставіў яго аўтар Аляксандр Ірванец:
– Выдавецтва «Лаўрус», кіеўскае, прывезла мой новы раман, які я прадставіў у кнігарні “ЛогвінаЎ”. Гэты раман па-ўкраінску. Нашыя мовы настолькі блізкія, што прадалося некалькі экзэмпляраў. Так як і ва Украіне чытаюць кніжкі з Беларусі, спадзяюся што і ў 2-мільённым Менску знойдзецца пару чалавек, якія чытаюць па-ўкраінску. І гэта прыемна. Я тут ужо ўвогуле не памятую, які раз. І прыемна ізноў прыехаць у Беларусь.
Сустрэча з адным з самых папулярных на сёння пісьменнікаў Украіны Аляксандрам Ірванцом прайшла, дзякуючы XXV-ай Міжнароднай кніжнай выставе, што праходзіць гэтымі днямі ў Менску.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск