Справы 1978 г. “Кагэбэшны падручнік па барацьбе з нацыяналізмам як узор савецкай крывадушнасці”



У чэкісцкіх дакументах буржуазны нацыяналізм паўстае гэткім цмокам, у якога замест адной ссечанай галавы імгненна вырастае колькі новых.  

Так, напрыклад, пра знішчэнне  “беларускіх буржуазна-нацыяналістычных арганізацый”  ОГПУ БССР дакладала яшчэ ў 1930 годзе — тады па сфальсіфікаванай справе “Саюза вызвалення Беларусі” было арыштавана 108 чалавек. Неўзабаве амаль усіх чэкістаў, якія палымяна змагаліся з нацыяналізмам, растралялі, і праз чатыры гады ўжо наступнае пакаленне энкавэдэшнікаў рапартавала пра поўную ліквідацю “нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі ў БССР”. Рапарты пра “канчатковы разгром нацыяналістычнага падполля” агучваліся тымі ж беларускімі чэкістамі і ў 1939-м, і ў 1947-м, 1949-м і ў 1952-м гадах.

Але нацыяналізм выявіўся няўміручым; чэкісты безвынікова выкарцоўвалі праявы “буржуазнага нацыяналізму” ажно да развалу СССР.

* * *

Барацьбой з буржуазным нацыяналізмам у брэжнеўска-андропаўскія часы займаўся сумнавядомы Пяты Глаўупр КГБ. У 1978 годе ў нетрах Вышэйшай Школы КГБ СССР быў выдадзены адмысловы падручнік для падрыхтоўкі кадраў “пяцёркі”, дзе дэталёва прапісвалася, як з тым нацыяналізмам змагацца да канчатковай и поўнай над ім перамогі…

 

СЕКРЕТНО

ОСОБЕННОСТИ БОРЬБЫ СОВЕТСКОЙ КОНТРРАЗВЕДКИ С ИДЕОЛОГИЧЕСКОЙ ДИВЕРСИЕЙ ЗАРУБЕЖНЫХ БУРЖУАЗНО-НАЦИОНАЛИСТИЧЕСКИХ ОРГАНИЗАЦИЙ И ПОДРЫВНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ ВРАЖДЕБНЫХ НАЦИОНАЛИСТИЧЕСКИХ ЭЛЕМЕНТОВ

Учебное пособие

Москва, 1978 г.

Буржуазный национализм во всех своих проявлениях – крайне реакционная идеология, используемая империализмом в борьбе против социализма и национально-освободительных движений.

(…)

Национализм отвечает интересам буржуазии, служит утонченным средством притупления классового сознания трудящихся масс.

Паразитируя на чувствах, эмоциях людей, национализм формирует враждебность и подозрительность в отношении между нациями, подрывает дружбу и сплоченность, разъединяет их силы.

(…)

В борьбе двух общественно-политических систем получает свое воплощение принцип пролетарского интернационализма, сущность которого состоит в сплочении трудящихся всех национальностей…

(…)

Для тых, хто не валодае савецкім жаргонам, варта зрабіць удакладненне. “Пралетарскі інтэрнацыяналізм” быў галоўнай дактрынай нацыянальнай палітыкі СССР. Усярэдзіне СССР гэтая дактрына зводзілася да “стварэння новай гістарычнай супольнасці – савецкага народа”, з адзінай мовай (расейскай), адзінай культурай (сацыялістычнай расейскай) і адмовай ад “националистических предрассудков» (насамрэч – адмовай нерускіх народаў ад сваіх моваў, культур і традыцый).

Усё, што супярэчыла гэтаму канону, падпадала пад вызначэнне “нацыяналістычныя праявы”. А кожны чалавек, схільны да “нацыяналістычных праяваў”, аўтаматычна запісваўся ў памагатыя агрэсіўнага блоку НАТА, імперыалістаў, гегеманістаў і ўвогуле лічыўся патэнцыйным шпегам.

 

ИЗ УЧЕБНОГО ПОСОБИЯ ВЫСШЕЙ ШКОЛЫ КГБ СССР 

(…)

Звериная ненависть к советскому строю сделала буржуазных националистов послушными исполнителями воли империалистических разведок. (…) Буржуазные националисты постоянно принимали и принимают самое деятельное и непосредственное участие во всех враждебных политических акциях империалистических государств против СССР, вынашивают бредовые планы отторжения от Советского Союза советских республик (…)

Між іншым: права выхаду саюзных рэспублік са складу СССР замацоўвалася і ў Канстытуцыі Савецкага Саюза, і ў Канстытуцыі БССР. Гартаем Канстытуцыю БССР 1978 года, знаходзім артыкул 69: “Беларуская ССР захоўвае за сабой права свабоднага выхаду з СССР”.

Такім чынам, згодна кагэбэшнай логіцы, Канстытуцыя Савецкай Беларусі была антысавецкай па сутнасці, а складалі яе беларускія буржуазныя нацыяналісты, датаго ж – у стане трызнення.

Гэта – далёка не адзіная выпадак савецкай крывадушнасці.   

 

ИЗ УЧЕБНОГО ПОСОБИЯ ВЫСШЕЙ ШКОЛЫ КГБ СССР

(…)

Националистическая пропаганда прибегает к преднамеренному извращению в толковании национального вопроса и абсолютизации национальных интересов, к умышленному искажению отдельных исторических фактов. Характерным в этом отношении является утверждение о «советском колониализме», истоки которого якобы уходят в колониализм царского самодержавия, объявления естественного в условиях социализма процесса сближения наций продолжением политики царизма по «насильственной русификации»

(…)

Русіфікацыя адукацыйнай, навуковай і культурнай прасторы той жа БССР – тэма шматтомнага даследвання. Аднак кожны ахвочы можа самастойна азнаёміцца з адкрытай статыстыкай колькаснага памяншэння беларускіх школ, а таксама з колькасцю “кіруючых кадраў”, якія мэтанакіравана прысылаліся ў Беларусь з Расейскай Федэрацыі. Тую ж “гвалтоўную русіфікацыю” у Беларусі адкрыта вызнавалі нават камуністычныя, камсамольскія і кагэбэшныя функцыянеры напрыканцы 80-х, і была яна не “вынікам натуральнага збліжэння нацый”, а планавай палітыкай Масквы.

Зрэшты, сцвярджэнне пра адсутнасць “гвалтоўнай русіфікацыі” – яшчэ не самае крывадушнае.  

 

ИЗ УЧЕБНОГО ПОСОБИЯ ВЫСШЕЙ ШКОЛЫ КГБ СССР

(…)

В сфабрикованных антисоветских документах националисты пытаются извратить национальную политику в нашей стране (…) В подобных документах некоторые периоды в истории нашего государства националисты пытаются изображать как (…) периоды сплошного «беззакония» органов государственной безопасности, в том числе во время ликвидации националистического подполья в послевоенный период в западных областях Украины и Белоруссии (…)

 

Слова “беззаконие” узятае аўтарамі кагэбэшнага падручніка ў двукоссе, і гэта паказальна…

У якія спосабы чэкісты змагаліся з гідрай буржуазнага нацыяналізма? Спосабы гэтыя агульнавядомыя.

 

ИЗ УЧЕБНОГО ПОСОБИЯ ВЫСШЕЙ ШКОЛЫ КГБ СССР

(…)

Действенную помощь органам КГБ в борьбе с националистическими элементами оказывают агенты, завербованные из лиц следующей категории:

— ранее примыкавшие к националистическому подполью (…)

— располагающие связями за границей, особенно среди участников буржуазно-националистических организаций (…)

— родственники националистов, репрессированных органами Советской власти, поскольку лицам этой категории легче завоевать доверие у националистических элементов

— участники раскрытых в последнее время националистических группировок (…) отбывшие наказание и пользовавшихся доверием среди осужденных

— располагающие связями среди националистов

— творческая интеллигенция и студенческая молодежь, особенно особенно обучающаяся в гуманитарных вузах, располагающая связями среди националистически настроенных лиц (…)

Факты и действия, компрометирующие вербуемого, должны быть проверены и закреплены оперативными и официальными материалами (…) Для изоблачения вербуемого используются достоверные факты, из которых он мог бы понять, что органы КГБ располагают довольно полными данными о его неблаговидных поступках (…)

Калі вярбовачныя сітуацыі складаліся на карысць чакістаў, у КГБ пачыналі ісці плыні патрэбнай інфармацыю. А ўжо як перакручваць факты, камітэтчыкі ведалі.

У падручніку па барацьбе з нацыяналістамі падрабязна пералічваюцца асноўныя метады:

 

ИЗ УЧЕБНОГО ПОСОБИЯ ВЫСШЕЙ ШКОЛЫ КГБ СССР 

(…)

Компрометация главарей перед рядовыми участниками организаций националистов (…)

Возбуждение недоверие главарей националистических организаций друг к другу (…)

Внесение идейного раздора в организации националистов с целью раскола их на враждующие группировки (…)

Алюзіі з палітычным краявідам сучаснай Беларусі настолькі відавочныя, што не варта на іх нават спыняцца…

Калі змяніць даўно забыты выраз “пралетарскі інтэрнацыяналізм” на “агульную культурную прастору”, а абрэвіятуру “СССР” на “Саюзную Дзяржаву”, то падручнік Вышэйшай Школы КГБ СССР за 1978 год нічым не адрозніваецца ад тыовай прамовы маскоўскага культуррэгера “пра беларускі вектар”.

Неакаланіяльная палітыка Крамля ад брэжнеўска-андропаўскіх часоў засталася без зменаў – у тым ліку і да Беларусі. Дый культуррэгеры, якія вішчаць пра “агульныя культурныя прасторы”, відаць, у свой час па тым кагэбэшным падручнікам і навучаліся.

[Not a valid template]

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра вельмі няпростыя ўзаемаадносіны чэкістаў і савецкіх каталікоў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, адзінка захавання 1336