Рыгор Рапота: “Сотнікаў” Быкава – гэта проста шэдэўр!



Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота распавёў пра тое, якім кнігам ён аддае перавагу.

У Менску працягваецца Міжнародная выстава-кірмаш, якую наведваць чыноўнікі самага рознага кшталту.

Рыгор Рапота: Не мог не наведаць выставу, бо, па-першае, краіны СНД тут досыць рознабакова прадстаўлены. І, па-другое, я сам вялікі кнігалюб, таму мне вельмі цікава пабачыць, што новага адбылося на кніжным рынку.

РР: Зараз да людзей прыйшоў яшчэ і Інтэрнэт…

Рыгор Рапота: Я лічу, што адно другому не перашкаджае. Будзем шчырымі, у век Інтэрнэта для моладзі магчымасці зусім іншыя ў плане атрымання інфармацыі, але ж кніга ўсё роўна застаецца кнігай. Я, напрыклад, выкарыстоўваю абедзве магчымасці, каб нешта пачытаць. Часам зручней карыстацца электронным варыянтам, калі не хочацца браць у дарогу шмат кніг, але дома мне больш падабаецца карыстацца друкаваным варыянтам. Увогуле, чым больш чалавек чытае, тым лепш. Па-першае, падтрымліваеш сябе ў добрай інтэлектуальнай форме. Па-другое, чым больш ведаеш, тым з большай асцярожнасцю даеш ацэнку ўсяму таму, што адбываецца наўкол цябе.

РР: А ў вас дома вялікая бібліятэка?

Рыгор Рапота: Невялікая, бо, як толькі я прачытаў кнігу, адразу яе каму-небудзь аддаю. Кнігі не калекцыянірую. За выключэннем тых, што мне падарылі.

РР: Якую апошнюю вы прачыталі?

Рыгор Рапота: Кнігу Бушкова пра Сталіна, але не памятаю, як яна дакладна называецца. Я ўвогуле, лічу, што Сталін быў адначасова і вялікі, і жудасны чадавек.

РР: А беларускіх аўтараў чытаеце?

Рыгор Рапота: Не ў арыгінале. На жаль, беларускую мову я не ведаю, а ў маім узросце вучыць яе ужо цяжкавата. Але чытаю беларускіх літаратараў у перакладзе. І, безумоўна, лічу, што адзін з лепшых пісьменнікаў сусветнай літаратуры – Васіль Быкаў. Яго аповесць “Сотнікаў” – гэта проста шэдэўр!

Кастусь Заблокі, Беларускае Радыё Рацыя