Якія пенсіі атрымліваюць беларусы, а якія – нашы суседзі



Сярэдняя студзеньская пенсія ў Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, складае крыху больш за 314 рублёў. Найбольшыя гэтыя выплаты ў менчукоў – амаль 334 рублі, а найменшыя – у Берасцейскай вобласці (крыху менш за 300 рублёў).

Ва Украіне за апошні год сярэдні памер пенсіі вырас на траціну і ў студзені 2018 года склаў 183 рублі (усе сумы пераведзеныя ў беларускія рублі па курсе Нацбанка на 4 сакавіка). Мінімальная пенсія вырасла да 107 рублёў. Гэта адбылося ў выніку двух падвышэнняў у мінулым годзе.

У Расеі сярэдні памер прызначанай штомесячнай пенсіі за 2017 год склаў 460 беларускіх рублёў. Дарэчы, Мінпрацы Расеі прапануе правесці індэксацыю сацыяльных пенсій з 1 красавіка 2018 года на 2,9%. Сярэдні памер сацыяльных пенсій у такім выпадку павялічыцца да 314 рублёў.

У Латвіі сярэдняя выплачаная пенсія па ўзросце ў мінулым годзе склала 748 рублёў, а сярэдні лік атрымальнікаў пенсіі склаў 457 045 чалавек.

У Эстоніі сярэдняя пенсія па старасці па выніках 2017 года складала 980 рублёў. У параўнанні з 2016 годам яна павялічылася на 44 рублі, або на 5%.

У Літве памер базавай пенсіі 368 рублёў.

У Польшчы мінімальная пенсія складае 573 рублі, а сярэдняя – 1290 рублёў.

Нагадаем, у Беларусі з 1 лютага падвысілі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Гэтыя выплаты павялічыліся прапарцыйна росту памеру БПМ. Акрамя таго, з лютага выраслі надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам старэйшым за 75 гадоў. Да прыкладу, для тых, хто старэйшы за 80 гадоў, штомесячная даплата да пенсіі складае 45,03 рубля ў месяц (25% БПМ).

Звычайныя працоўныя пенсіі па ўзросце ў апошні раз падвышалі ў лістападзе мінулага года.

tut.by

Фота seo.bloger.by