У Бельску Падляшскім прэзентавалі “Кazki po-svojomu”
Дзесяць казак братоў Грым, такіх як “Кот у ботах” ці “Пані Зіма”, а таксама “Русалачка” Ханса Крысціяна Андэрсена – усё на мове беларусаў Падляшша. Гэта кніжка “Kazki po-svojomu”. „Фактычна ўжо да прэм’еры разышлася большая частка тыражу, і мы думаем ужо пра дадрукоўку”, – кажа Міхал Троц з фонду “Тэатр Чрэва”:
– Мы выдалі гэтую кніжку, каб яна папросту разышлася. Калі нашыя дзеці пайшлі ў садок, мы падумалі, што ёсць шмат матэрыялаў, кніжак, якія можна прачытаць дзецям па-свойму. І мы вырашылі, што ёсць такая патрэба. Калі б такая кніжка выйшла раней, мы б купілі яе і чыталі дзецям. А так як не было такіх кніжак, то мы самі вырашылі выдаць такую.
Ідэя гэтай кніжкі на гаворцы падляшскіх беларусаў прыналежыць Яанне і Міхалу Троцам з фонду “Тэатр Чрэва”. Моўна казкі апрацаваў Ян Максімюк, журналіст і перакладчык, які пражывае ў Празе, але сам родам з Падляшша. Тэкст кніжкі надрукаваны на лацінцы. У словах пазначаныя націскі. Прэзентацыя “Кazak po-svojomu” прайшла ў Бельску Падляшскім у рэстаране “Ратушова”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі
Фота аўтара