900 мільёнаў рублёў дзяржпадтрымкі на будаўніцтва жылля



На будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай у 2018 годзе плануецца выдаткаваць каля 900 млн рублёў, паведаміў у інтэрв’ю праграме „Контуры” тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 4 сакавіка, міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

Паводле яго слоў, калі ў мінулым годзе на дзяржпадтрымку будаўніцтва жылля было выдзелена 367 млн рублёў, то у 2018 годзе — 654 млн, плюс ёсць сродкі, якія перайшлі з 2017 года. Усяго, з улікам заяўленых сродкаў аблвыканкамамі, атрымліваецца каля 900 млн рублёў. Гэта ўтрая больш, чым у 2017 годзе. Гаворка ідзе пра будаўніцтва 4 млн кв м жылля.

БелаПАН