У Пінску абаронцы жывёл б’юць трывогу



У адным з гарадскіх раёнаў горада невядомыя жорстка здзекваюцца над бяздомныміі жывёламі. Ужо зафіксавана тры выпадкі здзеку над катамі. Валанцёры заалагічнага руху не выключаюць, што ў Пінску з’явіліся жывадзёры.

“Здзеквацца над жывёламі могуць людзі, якія не маюць агульначалавечай маралі, гэта выклік грамадству”, – мяркуе псіхолаг Віктар Корнеў:

– Псіхалаігчны тып – гэта антысацыяльны псіхапат. Гэта людзі, для якіх не існуе маральных каштоўнасцяў нормаў, якія абмяжоўваюць агрэсіўныя паводзіны. І ўсё гэта выклікае агрэсіўныя паводзіны.

Праваахоўнікам складана выкрыць такія злачынствы і прыцягнуць жывадзёраў да адказнасці. Таму неабыякавыя пінчане распаўсюджваюць інфармацыю праз сацыяльныя сеткі, каб гараджане ведалі пра праблему.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя