AKUTE выступяць з канцэртам у Менску
8 сакавіка ў сталічным пабе “Бругге” адбудзецца першы канцэрт вясновага тура магілёўскага гурта AKUTE ў фармаце вялікага 2-гадзіннага сольнага канцэрту.
На ім упершыню прагучыць ужывую новы сінгл гурта «Усе песні спетыя», і гэта не адзіны музычны сюрпрыз, які рыхтуюць магілёўцы для сваіх слухачоў.
«Усе песні спетыя» – нетыповая для нас праца з нежывымі інструментамі, таму мы крыху не разумелі спачатку, як правільна адладзіць, напрыклад, нізкія частоты. У будучыні, калі гэтыя вопыты прыжывуцца, мы плануем і далей эксперыментаваць з сінтэзатарным гукам, – распавядае басіст і аўтар тэкстаў гурта Раман Жыгараў. – Таксама мы рыхтуем на 8 сакавіка адмысловую праграму лепшых песень з 4-х альбомаў, шмат якія прагучаць пасля доўгага перапынку».
Менск, 8 сакавіка, 19:00, паб „Брюгге”, пр. Партызанскі, 6а
Квіткі: танцпол: ад 15 р. / столікі: 25 р.
Набыць: bezkassira.by/buy/3542/ / Інфармацыя: +375259133876
У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як „дыска-дэкаданс”. Мова тэкстаў – беларуская.