Беларусь і Расея прадаўжаюць у Маскве перамовы па пастаўках беларускай малочнай прадукцыі



Беларусь і Расея прадаўжаюць у Маскве перамовы па пастаўках беларускай малочнай прадукцыі, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У міністэрстве адзначылі, што ў панядзелак дэлегацыя Беларусі прадаўжае дыялог з расейскімі калегамі, каб знайсці рашэнне па пытанні забароны ўвозу беларускай малочнай прадукцыі.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака з Беларусі на 15 сакавіка (раней заяўлялася, што забарона павінна пачаць дзейнічаць з 6 сакавіка).

Размова ідзе пра такую прадукцыю, як малако і вяршкі пастэрызаваныя, стэрылізаваныя і ультрапастэрызаваныя налівам; малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансерваваныя і згушчаныя; сыроватка малочная наліўная, канцэнтраваная, сухая; канцэнтрат сыроватачнага і малочнага бялку.

belta.by