Мікола Статкевіч: Нам трэба састыкаваць па часе новы час канцэрта і шэсце



Канфлікт у аргкамітэце па правядзенню святкавання стагоддзя абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі пашыраецца. Каля ўправы Партыі БНФ у Менску адбыўся сход часткі сябраў аргкамітэту, якія падтрымліваюць ідэю правядзення ў Менску не толькі мітынгу і канцэрту 25 сакавіка на Дзень Волі, але і шэсця. Напярэдадні сустаршыня аргкамітэту мастак Мікола Купава абвесціў аб пераносе паседжання. Таму прыйшоўшыя на аргкаміэт сутыкнуліся з зачыненымі дзвярыма ўправы Партыі БНФ. Тым не менш, прадстаўнікі 7 арганізацый, сябраў аргкамітэту, правялі паседжанне пад адкрытым небам. Па словах Міколы Статкевіч, трэба тэрмінова абмеркаваць сітуацыю, таму што ўлады задаволілі толькі частку заяўкі на правядзенне Дня Волі.

– Яны далі дазвол толькі на мітынг-канцэрт, але ў нас ёсць яшчэ шэсце. І яны адмовілі ў заяўцы на шэсце. А аргкамітэт ніякіх абавязацельстваў перад уладай не ўзяў, адрозна ад некалькіх партыяў, якія пайшлі на перамовы. І аргкамітэт будзе настойваць, іншых рашэнняў няма, на шэсці, і  ёсць толькі 4 дні, каб падаць заяўку, бо нам трэба змяніць час пачатку шэсця, бо ўлады памянялі час канцэрту. І нам трэба састыкаваць па часе новы час канцэрта і шэсце.

Імправізаваны аргкамітэт вырашыў падзяліць сваю працоўную групу на дзве часткі. Адна займаецца мітынгам і канцэртам. А другая – арганізацыяй шэсця. Апошняй даручана тэрмінова падрыхтаваць канчатковы тэкст новай заяўкі і накіраваць яе ў Менгарвыканкам.

Цалкам матэрыял:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара