Кароткатэрміновыя дагаворы арэнды жылых памяшканняў могуць заключацца ў вуснай форме



Спрошчаныя патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічнымі асобамі. Гэта прадугледжана ўказам № 103, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка.

„У прыватнасці, дакументам для нарматыўнага замацавання падыходаў да стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян спрашчаюцца патрабаванні, устаноўленыя жыллёвым заканадаўствам, да формы дагавораў аб падаванні жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач, што належаць фізічным асобам, для кароткатэрміновага пражывання іншым фізічным асобам. Цяпер яны могуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме. Адначасова выключаны абавязак рэгістраваць такія здзелкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах”, — паведаміла прэс-служба кіраўніка краіны.

belapan.by