У Сірыі разбіўся самалёт РФ – загінулі 32 асобы



У Сірыі пры заходзе на пасадку на авіябазе Хмеймім упаў расейскі транспартны самалёт Ан-26. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Расеі, перадае РІА Новости.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 32 чалавекі — 26 пасажыраў і шэсць членаў экіпажу. Згодна з дакладам з месца катастрофы, агнявога ўздзеяння на самалёт не было.

У Мінабароны Расеі дадалі, што вывучэннем магчымых версій прычын здарэння зоймецца камісія ваеннага ведамства.

Аварыя адбылася ў аўторак, 6 сакавіка, прыкладна ў 15:00. Самалёт сутыкнуўся з зямлёй, не даляцеўшы прыкладна 500 метраў да пасадачнай паласы.