У Кузніцы канфіскавана буйная партыя кантрабандных цыгарэт



3 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт канфіскавалі супрацоўнікі службы Падляшскай мытні і падатковай службы ў Кузніцы. Кантрабанда рынкавым коштам 40 тыс. злотых была выяўлена ў падвойнай падлозе аўтамашыны Ford Galaxy, якой кіраваў 64-гадовы грамадзянін Беларусі.

У ходзе дэталёвага агляду аўтамабіля высветлілася, што пад асноўнай падлогай аўтамабіля зроблены міні-адсек, які запоўнены кантрабандным тытунем. У гэтым месцы было прыхавана 3 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт, на якія ў кіроўцы не было ніякіх суправаджальных дакументаў.

Афіцэры ўзбудзілі ў дачыненні да 64-гадовага кіроўцы аўтамабіля крымінальную справу і канфіскавалі нелегальны тавар. Кантрабандыст атрымае буйны штраф, а яго аўтамабіль, прыстасаваны для перавозкі кантрабанды, будзе канфіскаваны.

podlaskie.kas.gov.pl

Фота podlaskie.kas.gov.pl