Беларусь прэзентуе турыстычны патэнцыял на буйнейшай выстаўцы ІТВ у Берліне



Беларусь прэзентуе турыстычны патэнцыял на буйнейшай міжнароднай турыстычнай выстаўцы ITB, якая праходзіць з 7 па 11 сакавіка ў Берліне.

Турыстычны патэнцыял прадстаўляюць Нацыянальнае агенцтва па турызме, а таксама 7 айчынных турарганізацый і кампаній.

Напярэдадні выстаўкі, 6 сакавіка, у пасольстве Беларусі ў Берліне прайшла сустрэча беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі турыстычных кампаній, бізнес-супольнасці, СМІ ФРГ, у ходзе якой праведзена мэтавая прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб шляхах і магчымасцях больш актыўнага развіцця ўязнога турызму ў Беларусь, удасканалення маркетынгавых стратэгій папулярызацыі новых турпрадуктаў.

Намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной і пасол Беларусі ў ФРГ Дзяніс Сідарэнка 7 сакавіка афіцыйна адкрылі нацыянальны стэнд і абмеркавалі з беларускімі экспанентамі магчымасці пашырэння экспарту турпаслуг, у тым ліку ў Германію.

Адбыліся перагаворы Міхаіла Партнога з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі Зурабам Палалікашвілі, а таксама сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый Расеі, Арменіі, Польшчы і Украіны, абмеркаваны перспектывы двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы турызму.

belta.by