У Варшаўскім універсітэце падсумавалі вынікі беларускай дыктоўкі



У Варшаўскім універсітэце на ўрачыстым узнагароджанні пераможцаў першай дыктоўкі кіраўніцтва кафедры беларусістыкі запэўніла, што прыкладзе ўсе намаганні, каб дыктоўка стала ўніверсітэцкай традыцыяй. Працягвае кіраўнік кафедры Ніна Баршчэўская:

Сярод удзельнікаў былі беларусы, якія родам з Беларусі, для якіх беларуская – гэта родная мова, а таксама былі тыя, якія вывучаюць беларускую мову і дзякуючы гэтаму, можна сказаць, з’яўляюцца свайго роду амбасадарамі беларушчыны ў Польшчы. Думаю, што ў гэтым плане беларуская дыктоўка выканала сваю функцыю.

Абставіны напісання дыктоўкі тлумачыць навуковы супрацоўнік кафедры беларусістыкі Вольга Трацяк:

Тэкст быў складаны, паколькі быў насычаны не толькі лічэбнікамі, але і ўласнымі назвамі. Дыктоўка была цяжкая, але многія ўсё ж падолелі і напісалі яе вельмі добра.

Аляксандр Лапко:

– Я заняў другое месца, атрымаў вельмі каштоўны прыз – планшэт. Ужо 10 гадоў не пісаў ніводнай дыктоўкі ні на якой мове, тым больш па-беларуску. Не скажу, што яна была вельмі лёгкая. Але я атрымаў задавальненне ад таго, што паўдзельнічаў.

Першае месца ў арфаграфічным конкурсе Варшаўскага ўніверсітэта «Беларуская дыктоўка» заняў ураджэнец Расеі, цюрколаг Вячаслаў Чэрнеў.

[Not a valid template]

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара