Палякі плануюць папулярызаваць гісторыю Польшчы за мяжой



Між іншым з гэтай мэтай у краіне ўзнікне Інстытут салідарнасці й мужнасці.

 

Распаўсюджванне ведаў пра гісторыю Польшчы ў іншых краінах і будаванне станоўчых адносінаў з суседзямі – гэта асноўныя задачы Інстытута салідарнасці й мужнасці, які будзе створаны ў Польшчы.

Магдалена Гавін, фота: Slawomir Kaminski Agencja Gazeta

Намеснік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін (Magdalena Gawin) паясняе, што гаворка ідзе пра змену стаўлення да Польшчы за мяжой. Паводле яе, апошнія тыдні паказалі адсутнасць агульных ведаў пра Другую сусветную вайну й неабходнасць дасьледавання гісторыі.

Міністр Гавін падкрэсліла, што важна таксама распаўсюджваць сведчаньні людзей, якія ратавалі палякаў. Напрыклад, у выпадку адносінаў з Украінай, важна падкрэсліваць, што многія ўкраінцы выбіралі іншы шлях, чым УПА й, рызыкуючы жыццём, дапамагалі пераследаваным палякам.

«Важна таксама, каб свет зразумеў, як выглядала гітлераўская акупацыя ў Польшчы», — адзначыла намесніца міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін.

Закон аб стварэнні Інстытута салідарнасці й мужнасьці прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў 13 снежня мінулага года. Бюджэт установы складае 75 мільёнаў злотых. Выконваючая абавязкі дырэктара інстытута Моніка Карнэль (Monika Cornell) патлумачыў, што ўстанова будзе прэзентаваць веды пра гісторыю ў сучасным стылі.

Польскае Радыё