Дзень Волі ў Варшаве
Атрыманы афіцыйны дазвол на правядзення Дня Волі ў Варшаве. Святочнае шэсце пачнецца 25-га сакавіка а 11-й гадзіне з плошчы Жалезнай Брамы з-пад помніка Тадэвуша Касцюшкі.
Кажа чалец Руху Салідарнасці „Разам” Вітаўт Сіўчык:
– Гэта не толькі беларуская дыяспара святкуе, але таксама і беларусы-аўтахтоны з Падляшша. На 10:00 раніцы запланавана святая літургія ў царкве святога Яна Тэолага. А 15-й гадзіне ўрачыстасці пачнуцца ў Падляшскай оперы і філармоніі. Выступіць дзіцячы калектыў “Падляшскі вянок”, а таксама запланаваны канцэрт Лявона Вольскага.
Таксама ў межах святкавання Дня Волі Беларускі дом супольна з Нямецкім гістарычным інстытуце правядуць навуковую канферэнцыю прысвечаную 100-стагоддзю абвяшчэння БНР.
Гаворыць cустаршыня Беларускага дома Уладзімір Кобец:
– Канферэнцыя пачнецца 20-га сакавіка ў Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве.
Афіцыйная заяўка на правядзення Дня Волі ў Варшаве падавалася ў разліку на 300 удзельнікаў.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава