У 1989 Беласток выратавалі ад тэхнагеннай катастрофы



У Беластоку прыгадваюць гадавіну чыгуначнай аварыі, якая ледзьве не прывяла да трагедыі. 9 сакавіка 1989 года з рэек сышлі 5 вагонаў з хлорам, якія везлі з тэрыторыі Беларусі. Дзякуючы хутка праведзенай выратавальнай аперацыі, выцеку хлору з цыстэрнаў удалося пазбегнуць.

Штогод у беластоцкіх святынях у памяць пра гэту падзею розныя канфесіі ладзяць службы:

– Не дайшло да трагедыі дзякуй Богу, усё абыйшлося.

Праваслаўны архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў:

– Калі перавярнуліся цыстэрны цягніка са смяротным хлорам, ён не выцек. Калі б гэта адбылося, то дакладна было б вельмі небяспечна.

– Пабачыў, што бягуць людзі, нешта адбываецца. Стала страшна, навокал ляжалі вагоны.

– Гэта было каля нашых дамоў, таму было страшна.

– Мы зачынялі вокны ў кватэрах, не выходзілі на двор.

На вуліцы Палескай у Беластоку, дзе з рэек сышлі вагоны з хлорам, адбываюцца памятныя мерапрыемтвы з удзелам прэзідэнта Беластока Тадэвуша Трускаляскага. Каля помніка-крыжа разам моляцца праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія святары.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя