65 гадоў таму ў Бельгіі памёр Мікола Равенскі
65 гадоў таму ў Бельгіі памёр беларускі кампазітар і педагог – Мікола Равенскі. Які ў 1944 годзе пакінуў Беларусь і апошнія гады пражыў у эміграцыі ў бельгійскім горадзе Лювэн.
Выкладаў музыку ў тамтэйшым універсітэце і кіраваў хорам з беларусаў, якія таксама аказаліся ў эміграцыі. Хор даў шмат канцэртаў па Заходняй Еўропе, запісалі некалькі плытак. Мікола Равенскі быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.
Успамінамі аднаго з яго вучняў дзеліцца радны БНР з Бельгіі Зміцер Піменаў:
– Ён быў ужо цяжка хворы, ведаў, што можа хутка памрэ. Але ён усё роўна, як расказваў Янка Жучка, быў проста апантаны ў гэтых рэпетыцыях. Ён не жыў ні адной хвіліны, каб не займацца музыкай. Ён гадзінаму музыцыраваў. Ён гадзінамі вечарамі займаўся з гэтымі хлопцамі.
Мікола Равенскі пахаваны на могілках горада Лювэн. Зараз гэтае месца шануецца і даглядаецца беларусамі Бельгіі. Яны традыцыйна наведваюць яго на Дзяды і на Дзень Волі.
Некалькі месяцаў таму беларусы з усяго свету сабралі сродкі і ўсталявалі новую надмагільную пліту з нотамі самага вядомага твору аўтара – духоўнага гімна Беларусі “Магутны Божа”.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя