У Берасці прэзентуюць кнігу „Горад і замак Брэст Літоўскі”



10 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі „Горад і замак Брэст Літоўскі” аўтарства Андрэя Вараб’я і Аляксандра Жаркова, а таксама адкрыццё выставы „Берасце: гісторыя на мапе”.

„Для нас гісторыя ня проста хобі, а прадмет навуковых даследванняў”, – кажа Андрэй Варабей:

– Кніга прысвечана развіцці планіроўкі горада, у дадатках пададзены звесткі сабраныя па знакавых аб’ектах сярэднявечанага Берасця і Берасця новага часу. Кароткая інфармацыя, калі які касцёл, кляштар быў заснаваны, перабудоўваўся. Падборка іканаграфіі: планы, фасады. Схемы навукова абгрунтаваныя. Ранняе сярэднявечча 10-14 стагоддзе. Схема паводле рэвізіі 1666 года. Планіроўка горада на час “Крывавага патопа”, то бок сярэдзіна 17 стагоддзя. 18 стагоддзе – 1720-я гады. Пачатак 19 стагоддзя – перад сносам і пабудовай крэпасці.

Мерапрыемства адбудзецца ў будынку Берасцейскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, па адрасе Пушкінская 19. Пачатак а 13-й.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце