У Слоніме адкрылася выстава мастака-экспрэсіяніста
У Слонімскім Цэнтры культуры адкрылася выстава твораў сябра Саюза беларускіх мастакоў Міколы Бушчыка. Гэта першая персанальная выстава слонімскага мастака-экспрэсіяніста ў яго родным горадзе.
Мастак працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Шмат карцін Мікола Бушчык прысвяціў беларускай тэматыцы. Многія творы з гэтай тэматыкі слонімцы ўбачылі на адкрыцці выставы.
З персанальнай выставай мастака павіншавалі старшыня Слонімскага райсавета Алег Таргонскі, загадчыца ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Наталля Юнчыц, мастакі, сябры.
Мікола Бушчык шчыра падзякаваў за ўвагу да яго творчасці і запрашаў землякоў пазнаёміцца з выставай яго твораў.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара