У Кітаі знялі абмежаванні на тэрмін у вярхоўнай уладзе



Парламент Кітая прагаласаваў за змену ў Канстытуцыю краіны. Папраўкі дазволяць цяпер старшыні краіны заставацца ва ўладзе на неабмежаваную колькасць тэрмінаў, паведамляе Bloomberg.

Таксама папраўкі адмяняюць абмежаванні на знаходжанне ва ўладзе віцэ-старшыні КНР.

Раней перыяд знаходжання на гэтых дзяржаўных пасадах Кітаю не мог перавышаць двух тэрмінаў запар. 

Цяперашні кіраўнік дзяржавы Сі Цзіньпін павінен быў пайсці ў адстаўку ў 2023 годзе, але цяпер зможа застацца пры ўладзе на неабмежаваны час.

У галасаванні ўзялі ўдзел 2964 дэпутаты. Змены ў Канстытуцыю падтрымалі 2959 чалавек, двое прагаласавалі супраць, яшчэ трое устрымаліся, паведамляе BBC.