„Трыяда” ў Беластоку



Царкоўныя песні ў выкананні трох сясцёр прагучалі ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Тут свой альбом прэзентаваў сямейны калектыў „Трыяда” з Макаўкі. 

Кружэлка „Тры анёлы” ўжо другая па ліку.

Паводле кіраўніцы калектыва Анны Пятроўскай, яны выступаюць не толькі на аглядах беларускіх песень, але і на царкоўных фестывалях:

– Ёсць некалькі песень з „Багагласніка”, ёсць сакральная музыка. Калі мы кудысьці ехалі, то выступалі з сакральнай музыкай. Так назбіралася, тое што мы рыхтавалі на міжнародны фестываль у „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” і ў Варшаву на „Хрысціянскі агляд”.

Сёстры з „Трыяды”: Уршуля, Юстына і Анна, выступаюць на конкурсах і аглядах ужо 20-ць гадоў. Яны былі шматразовымі лаўрэатамі фестывалю „Беларуская песня” і ўдзельнікамі агульнапольскага агляду народных калектываў і спевакоў у Казімежы Дольным.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя