У Быхаўскім раёне з-за снегу абрынуўся дах прыватнага дома



У вёсцы Сялец Быхаўскага раёна абрынуўся дах прыватнага дома.

Як паведамляе прэс-служба МНС, інфармацыя пра здарэнне паступіла ў экстранныя службы 11 сакавіка ў 20.48.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ўстаноўлена, што ў жылым двухкватэрным доме адбылося абвальванне даху. Гаспадары знаходзіліся на вуліцы, ніхто не пацярпеў.

Абрушэнне даху адбылося над усім домам (плошча абвальвання 100 квадратных метраў). Унутры кватэры пашкоджанае перакрыцце на плошчы 30 кв. м.

Як мяркуецца, прычына абвальвання — вялікая снегавая нагрузка.

belapan.by