У Пружанскім раёне рабочага зацягнула ў прывад станка



Следчыя высвятляюць абставіны атрымання смяротнай траўмы 35-гадовым рабочым прыватнага прадпрыемства ў Пружанскім раёне.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Зміцер Іванюк, траўму аператар абсталявання атрымаў 9 сакавіка прыкладна ў 1.00, калі выконваў на станку работы па драбненні сыравіны.

Правую руку рабочага зацягнула ў прывад станка. У гэты час у цэху знаходзіўся яшчэ адзін рабочы. Ён пачуў крык калегі і выклікаў хуткую дапамогу.

Медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Па гэтым факце Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Узятая дакументацыя па ахове працы.

Загінулы пражываў у адным з сельскіх населеных пунктаў Пружанскага раёна.