Гімн у падтрымку Пуціна ад расейскіх поп-выканаўцаў
Расейскія артысты праспявалі гімн руху ў падтрымку Уладзіміра Пуціна — песня называецца «Пуцяводная зорка». У ім выканаўцы заклікаюць «не страціць сэнс» і «зрабіць выбар, гуляючы ў моцнай камандзе».
На старонцы Вконтакте руху Putin Team, які падтрымлівае дзейнага прэзідэнта Расеі, з’явіўся кліп, названы адміністратарамі суполкі «гімнам руху». Сярод выканаўцаў — Дзіма Білан, Рыгор Лепс, Цімаці, DJ Smash, Вікторыя Дайнэка, «А-Студыё», Паліна Гагарына, Нюша і іншыя.
Кожны артыст выконвае па невялікім фрагменце гімна. Сам Пуцін у тэксце не згадваецца.
Акрамя артыстаў эстрады, у роліку з’яўляюцца тэлевядучая Юлія Бараноўская, шоўмен Міхаіл Галусцян, алімпійскі чэмпіён Аляксей Немаў і музычны прадзюсар ChinKong.