Унук-забойца слонімскага скульптара абскардзіў прысуд
Адвакаты слонімскага юнака Аляксандра Грудзько, які летась забіў свайго дзеда-скульптара Леаніда Богдана і сваю бабулю Тамару Богдан, абскардзілі рашэнне Гарадзенскага абласнога суда. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гарадзенскага абласнога суда Павел Варэйка.
Цяпер адвакаты Грудзько накіравалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, які на працягу месяца гэту справу будзе разглядаць па-новаму.
Нагадаем, што Гарадзенскі абласны суд справу па забойстве Богданаў разглядаў у Слоніме 23 лютага і абвясціў прысуд забойцу ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 12 гадоў у выхаваўчай калоніі. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.
Беларускае Радыё Рацыя