Інфармацыйная вайна паміж Украінай і Расеяй: хто выйграе?



Гэтае пытанне дамінавала на Другім Львоўскім медыяфоруме, расказаў у нашым эфіры беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі, які быў сярод яго ўдзельнікаў. Ужо другі раз журналісты з Украіны ды іншых краінаў збіраюцца ў Львове, каб падыскутаваць пра праблемы супольнасці. Паводле журналіста Паўлюка Быкоўскага, сёлета найчасцей гучала відавочная думка:

– Журналістыка і прапаганда – гэта розныя прафесіі, але пытанне не знікала, бо гэта балела. Інакш шырокая аўдыторыя, якая прысутнічала ў зале, а гэта і студэнты, якія вывучаюць журналістыку, і звычайныя людзі, не магла ставіцца да праблемы.

«Вайна. Палітыка. Карупцыя. Медыя: гулец або інструмент». Так сёлета гучала тэма Другога Львоўскага медыяфорума, якія сабраў больш за 500 журналістаў. Сёлета туды прыехалі спікеры з 7 краін, сярод якіх ЗША, Польшча, Беларусь, Расея і Германія.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота cont.ws