У Наваполацку працягваюцца пошукі цела патанулай дзяўчынкі
У Наваполацку працягваюцца пошукі цела дзесяцігадовай дзяўчынкі, якая правалілася пад лёд 6-га сакавіка. Да спецаперацыі падключыўся пошукава-выратавальны атрад „Анёл”. Валанцёры прадставілі вадалазам дадатковае абсталяванне, у тым ліку рэхалоты.
Нагадаем, што дзве дзяўчынкі 10 і 12 гадоў шпацыравалі па беразе Дзвіны і выйшлі на лёд. У пэўны момант 10-гадовая дзяўчынка правалілася пад лёд. Сяброўка паспрабавала яе выратаваць ды паклікала на дапамогу рыбакоў.