Памёр Стывен Хокінг
Раніцай 14 сакавіка ў сваім доме ў Кембрыджы на 77 годзе жыцця памёр адзін з самых вядомых у свеце фізікаў-тэарэтыкаў, брытанскі навуковец Стывен Хокінг, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Хокінг мае 12 ганаровых ступеняў, з’яўляецца чальцом Брытанскага навуковага Каралеўскага таварыства і Акадэміі навук ЗША. Яго навуковыя заслугі адзначаныя мноствам прэмій і ўзнагародаў.
Сусветную славу яму прынесла кніга „Кароткая гісторыя часу”. Хокінг вывучаў касмалогію і квантавую гравітацыю, чорныя дзіркі.
У 22 гады ў Хокінга дыягнаставалі аміятрафічны склероз. Лекары прагназавалі, што ён пражыве два-тры гады. Аднак пасля гэтага навуковец пражыў яшчэ больш за паўстагоддзя, быў двойчы жанаты, стаў бацькам траіх дзяцей.
Ужо цалкам паралізаваны, Хокінг працягваў займацца навукай, выступаў з дакладамі, якія агучваў пры дапамозе камп’ютарнага сінтэзатара гаворкі.
Фота: Dennis Van Tine / Zumapress / Globallookpress.com