Леанід Судаленка: «Дзень Канстытуцыі зноў пройдзе незаўважна»
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І паколькі гэтае важнае дзяржаўнае свята з’яўляецца працоўным днём, яно зноў будзе незаўважаным для шараговых грамадзян. Гэтаму спрыяе і маўчанне з боку ўлады, якая не згадвае галоўны закон дзяржавы, кажа сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Леанід Судаленка:
— Праблема ляжыць у плоскасці, калі беларускае кіраўніцтва, беларускія чыноўнікі не зацікаўленыя ў тым, каб тлумачыць простым людзям, што гэта за дакумент, калі і дзеля чаго ён прымаўся, якія асноўныя правы і абавязкі закладзеныя у Канстытуцыі, у тым ліку абавязкі дзяржавы па выкананні правоў грамадзян, правы грамадзян: на што яны маюць права.
Першая Канстытуцыя ў незалежнай Беларусі была прынятая ў 1994 годзе. Але пазней зменена на новы варыянт. З новай рэдакцыі Канстытуцыі знікла абмежаванне выбірацца ў прэзідэнты не больш за два разы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя