На Падляшшы праходзіць 47-ы дэкламатарскі конкурс “Роднае слова”
Дашкольнікі, вучні пачатковых школ ды гімназісты з Гайнаўскага павета – аж 115 удзельнікаў дэкламавалі на беларускай мове ў час раённага этапу 47-га дэкламатарскага конкурсу “Роднае слова”.
Такая колькасць прыхільнікаў “Роднага слова” цешыць старшыню Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янку Сычэўскага.
– Гайнаўскі конкурс па ліку найбольш маштабны, найбольш вялікі, таму што заўсёды ў Гайнаўцы бярэ ўдзел найбольш удзельнікаў. Цешыць той факт, што ў школах вядзецца навучанне беларускай мовай, каля трох тысяч навучэнцай вывучае беларускую мову як родную, у тым ліку, канешне, ліцеісты.
Свае конкурсы прайшлі ўжо таксама ў Орлі, чарговыя этапы чакаюць дэкламатараў у Беластоку і Бельску Падляшскім. Фінал конкурса “Роднага слова” пройдзе ў Бельскім доме культуры 23 сакавіка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара