У Менску адкрылася выстава, прысвечаная Браніславу Пілсудскаму
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Менску адкрылася выстава «Браніслаў Пілсудскі (1866 -1918). З Сахаліна да Закапанэ. Этнаграфічнае падарожжа». Гаворыць намеснік Беларускага фонду культуры Тадэўш Стружэцкі:
— Тэма звязана з этнографам, са збіральнікам Пілсудскім. Ці ведаюць яго на Беларусі? Я думаю, што ведаюць вельмі нямнога. Прозвішча Пілсудскі звычайна асацыюецца з вялікім начальнікамі Пілсудскім. Напэўна ведаюць этнографы і гісторыкі, але для шырокай публічнасці гэта новае імя. Калі людзі наведаюць гэтую выставу, то яны зацікавяцца.
Сасланы на Сахалін брат славутага Язэпа Пілсудскага – Браніслаў, здолеў стаць слынным даследчыкам этнаграфіі айнаў, а потым, вярнуўшыся ў Польшчу, узяўся даследаваць этнаграфію жыхароў Татраў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя