Названы сама танны горад свету



Сама танным горадам свету названы Дамаск – сталіца Сірыі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на The Economist Group.

У спіс недарагіх гарадоў таксама трапілі Каракас (сталіца Венесуэлы), Лагос (сама вялікі горад Нігерыі) і Алматы (Казахстан).

Рэйтынг сама дарагіх гарадоў пяты раз запар узначаліў Сінгапур. Пасля яго у спісе апынуліся Парыж, Цурых, Ганконг, Осла, Жэнева, Сеул і Капенгаген.

За аснову быў узяты ровень жыцця ў Нью-Ёрку.

Беларускае Радыё Рацыя