У Гайнаўцы прэзентавалі чарговы альбом пра народныя ручнікі Падляшша



У Гайнаўцы прэзентавалі чарговае выданне пра народны ручнік ад Музея ў Бельску Падляшскім.

„Каталог народных ручнікоў гміны Боцькі, Браньск, Рудка і Вышкі” – гэта 341 народны ручнік. Кожны сфатаграфаваны і апісаны, – кажа кіраўнік бельскага адзялення Падляшскаша музея ў Беластоку Аліна Дэмбоўская:

– Найстарэйшыя ручнікі мы адшукалі з другой паловы 19 стагоддзя, чатыры штукі, у гміне Рудка. З 20-х гадоў 20 стагоддзя – 31 ручнік. Наймалодшыя ручнікі паходзяць з 70-х гадоў 20 стагоддзя, з гміны Вышкі. Такіх у нас адзін. Найбольшы бум, калі казаць пра вырабленне ручнікоў, то быў у нас у 50-х гадах 20 стагоддзя. Такіх ручнікоў у нас 82.

Каталог – гэта вынік даследаванняў ва ўзгаданых гмінах, якія былі зробленыя ў 2017 годзе супрацоўнікамі музея ды студэнтамі Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна і ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Музей у Бельску Падляшскім выдаў таксама чарговыя ўзорнікі традыцыйных гафтаў і карунак народнага ручніка. Аліна Дэмбоўская намагаецца, каб бельскі абрадавы ручнік быў даданы ў спіс каштоўнасцей UNESCO.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя   

Фота аўтара