У Вільні пачаліся імпрэзы да 100-годдзя БНР



17 сакавіка ў Вільні на Зарэччы (Ужупіс) адчынілася вулічная выстава архіўных фотаздымкаў  “За Нашы і Вашы – 100!”.

Назва выставы звязаная з тым, што ў 2018 годзе і Літва і Беларусь практычна адначасова адзначаюць 100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнасці. 

Выстава падрыхтаваная да 100-годдзя БНР, арганізаваная пры садзеянні Рэспублікі Ужупіс.  

Выставу можна пабачыць на Зарэччы (Ужупіс) на вуліцы Malūnų з 17-га сакавіка да 2 красавіка.

На фотаздымках масавае святкаванне 80-ых угодкаў БНР у Менску каля Опернага тэатру.    

У перыяд умацавання аўтарытарызму ў сучаснай Беларусі Дзень 25 сакавіка стаў сімвалам нацыянальнага супраціву.

Мантаж фотавыставы – віленская мастачка Крысціна Балаховіч і Алена Танкачова.   

 Аўтар здымкаў – Уладзімір Сапагоў (1952-2012). Куратаркі фотавыставы: Алена Танкачова, Паліна Сцепаненка.

Беларускае Радыё Рацыя