Дзеці з Падляшша і Гарадзеншчыны выступілі на адной сцэне



Дзеці з Падляшша і Гарадзеншчыны разам выступілі на сцэне. У Беластоку прайшло мерапрыемства, падчас якога можна было паглядзець выступы дзетак з абодвух бакоў мяжы.

„Падляшскі вянок” ды „Гарадзенскія каруначкі” на сцэне прадэманстравалі беларускія танцы, песні, а таксама дэкламавалі вершы вядомых аўтараў.

Гэта добрая нагода, каб абмяняцца сваім досьведам, адзначыла настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк:

Абмен такім досьведам – гэта таксама вельмі важна. Але думаю, што перадусім дзеці сустракаюцца, размаўляюць, глядзяць на тое, хто што робіць. Гэта таксама добрая нагода, каб паказаць новыя танцы, каб больш людзей мела магчымасць паглядзець, чым займаюцца нашыя дзеткі.

Канцэрт  „Падляшскага вянка” ды „Гарадзенскіх каруначкаў” прайшоў у Цэнтры культуры Беластоцкага ўніверсітэта. Арганізатарам мерапрыемства з’яўлялася аб’яднанне „АБ-БА”.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток