Гадавіна Плошчы-2006



Сёння – гадавіна Плошчы-2006. Пасля «прэзідэнцкіх выбараў» 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў. Па афіцыйных дадзеных, з вялікім адрывам „перамог” Аляксандр Лукашэнка

На наступны дзень у цэнтры Менска паўстаў намётавы гарадок, які праіснаваў некалькі дзён. 

Напярэдадні пратэстнай акцыі тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка паведаміў, што апазіцыя рыхтуецца да «сілавой акцыі з выбухамі і падпаламі» і дзеянні тых, хто выйдзе на плошчу, будуць разглядацца як «тэрарызм». Агучана была і адказнасць – да 25-ці гадоў.

Пасля быў начны штурм і разгон дэманстрантаў 25-га сакавіка.

Апазіцыя і Захад вынікі выбараў не прызналі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tut.by