100-годдзе БНР у Вільні



Святочныя дзеі пачнуцца ў пятніцу, 23 сакавіка, з канферэнцыі ў Сейме Літвы; працягнуцца на наступны дзень канцэртам і фотавыставай; і кульмінацыяй свята – 25 сакавіка – будуць ускладаньне кветак беларускім дзеячам на могілках Расу, святочная служба ў касцёле і ўрачысты прыём у Ратушы.

Святкаванне ладзяць Беларускі Дом правоў чалавека імя Б.Звозскава, моладзевая асацыяцыя „StudAlliance”, Таварыства беларускай культуры ў Літве, Студэнцкае Прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама беларускія і літоўскія грамадскія дзеячы, пры падтрымцы Віленскага гарадскога самакіравання, Сейма Літоўскай Рэспублікі і Цэнтра Усходне-Еўрапейскіх даследаваньняў (EESC).

Праграма:

23 сакавіка

13:00 – 15:00 — Беларуска-літоўская канферэнцыя «Літва і Беларусь: 100 год таму і цяпер» у Сейме Літоўскай Рэспублікі.

Уваход па папярэдняй рэгістрацыі і запрашэннях. Спасылка на рэгістрацыю тут. Адрас: Gedimino pr. 53 24 сакавіка

18:30 – 19:00 — Фотавыстава «80-ыя ўгодкі БНР у Менску, 1998»

20:00 – 22:00 – сьвяточны канцэрт пры ўдзеле беларускага гурта «PAWA». Адрас: Pylimo g. 21B (бар „Paviljonas”)

25 сакавіка

10:30 -11: 00 — Ушанаванне памяці дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Расу. Адрас: Rasų g. 32 12:00 – 13:30 — Служба ў памяць пра дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў касцёле Св. Барталамея. Адрас: Užupio g. 17

15:00 – 17:00 — Урачысты юбілейны прыём у гарадской Ратушы пры ўдзеле высокіх гасцей, канцэрт і святочны фуршэт. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі і запрашэннях. Спасылка на рэгістрацыю тут. Адрас: Didžioji g. 31.