У Вільні беларускі дыпламат уцёк з месца ДТЗ



18 сакавіка, каля 18:20, у Вільні, на вул. Габіёс, у двары дома, аўтамабіль беларускай амбасады Hyundai IX35 зачапіў аўтамабіль Toyota Yaris і з’ехаў з месца ДТЗ.

Праз некалькі хвілін аўтамабіль Hyundai IX35 знайшлі ў Вільні, у двары дома на вул. Укмергес. У аўтамабілі знаходзіўся дарадца амбасады Беларусі ў Літве (1973 г.н.), які, як мяркуюць, і кіраваў аўтамабілем. Дыпламат адмовіўся правярацца на цвярозасць.

delfi.lt