У студзені—лютым жыллёвае будаўніцтва ў Беларусі знізілася на 15%
У студзені—лютым 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 5,5 тыс. новых кватэр, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Уведзена ў эксплуатацыю 546,4 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, што на 15% менш, чым у студзені—лютым 2017 года.
У лютым пабудавана 214,9 тыс. кв. метраў (на 16,4% менш, чым у лютым мінулага года, і на 35,2% менш, чым у студзені 2018-га).
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 228,9 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 41,9% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 144,8 тыс. кв. м (на 18,1% больш, чым у студзені—лютым 2017 года), у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 118,2 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 189,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 34,7% ад агульнага ўводу ў краіне.
Заданне на 2018 год па ўводу ў эксплуатацыю жылых памяшканняў устаноўлена ў 4 млн кв. м. Для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у шматкватэрных дамах у гарадах запланавана пабудаваць 587 тыс. кв. м, з дзяржпадтрымкай — 900 тыс. кв. м.
Сацыяльнага жылля плануецца пабудаваць 679 тыс. кв. м (фінансаванне —. 37 млн 405 тыс. рублёў), для шматдзетных сем’яў — 562,6 тыс. кв. м (410 млн 360 тыс.), індывідуальных жылых дамоў — 1 млн 484 тыс. кв. м (1 млрд 312 млн 460 тыс. рублёў). У гарадах-спадарожніках плануецца пабудаваць 28,7 тыс. кв. м.
Фінансаванне ў 2018 годзе будаўніцтва жылля запланавана ў 4 млрд 259 млн рублёў, у тым ліку: са сродкаў рэспубліканскага бюджэту — 29,47 млн, мясцовых бюджэтаў — 11,472 млн. Крэдытныя рэсурсы складуць 645,83 млн, з іх ільготныя — 119,83 млн. Сродкаў насельніцтва плануецца прыцягнуць 3 млрд 32,6 млн рублёў, арганізацый — 439,63 млн. БелаПАН